Εἰς μίαν, Ἁγίαν, καθολικὴν καὶ ἀποστολικὴν Ἐκκλησίαν + Et unam sanctam,
catholicam et apostolicam Ecclesiam + Верую в единую, святую,
соборную и апостольскую Церковь

Суббота, 20.04.2024, 14:39 По благословению Его Высокопреосвященства Михаила Венедикта архиепископа Сумского и Ахтырского 

Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Каталог статей | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход

Главная » Статьи » Мои статьи

Акафіст да Прасьвятой Багародзіцы ў гонар Яе Цудатворнага вобразу Ахтырскай.
Акафіст да Прасьвятой Багародзіцы ў гонар яе цудатворнага вобразу Ахтырскай.

Кандак1.Выбранай ад усіх радоў Божай Маці і Цароўне ,якая дзіўным чынам ікону Сваю вылечваючую явіла,што каля Крыжу Хрыстовага,Абаронца наша ,стаіць,хвалебна ёй агалошваем:Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Ікас1.Анёлаў стварэньне ды ўсяго стварэньня Божага Ўладарка,Усепрачыстая Дзева Багародзіца ,калі ля Хрыста,улюбленага Сына Твайго стаяла,бачучы Яго пакуты ,што Ён за нас пацярпеў,тады Беззаганнае Сэрца Тваё было прабіта мечам болю ды пакуты.Таму і мы ,бачачы каля Хрыста Твае Матчыны мукі ,якія на іконе адлюстраваны,Табе сьпяваем:Радуйся,Айца Безпачатковага Найпрыгажэйшая Нявеста;радуйся Сына Спрадвечнага Радзіцелька Беззаганная.Радуйся,Духа Сьвятога Палата Беззаганная.Радуйся,Тройцы Жыцьцядайнай Таямніца Боская.Радуйся ,Даброта,каб сумотных суцяшаць ад Яго атрымала;радуйся,што полымем любові Твайго Матчына сэрца ўвесь сьвет ратуеш.Радуйся ,Даброта,што за нас заўжды Хрысту молішся .

Кандак2.Калі да крыжу прыбівалі Сына Твайго і Бога ,Ты Багародзіца Прачыстая,разам з улюбленым вучнем Іанам пачула найкаштоўнейшыя словы,што нас яднаюць, як дзяцей Божых ды аддаюць Табе, Маці ўсіх засмучоных, пад Матчыну апеку і Сына Твайго Хрыста Бога клічам і сьпяваем :Алілуя.

Ікас2.Не задаволіўшысы дабравольнымі Хрыстовымі пакутамі,яхідны род жыдоўскі ,зборышча злачыннае богабіўцаў і Цябе пазбавіўшы Сьвятла Вачэй Тваіх і Ўцеху Беззаганнага Сэрца Твайго,што бачым Цябе на іконе адлюстраванай,і веруем ,што Ты прыймаеш голас смутку,што моляцца да Цябе ,разважаючы пра Матчын боль Твой ,з падзякаю сьпяваем Табе:Радуйся ,што сірот ды бездапаможных Тваёй Матчынай Любоўю апекаеш ;радуйся,што міласэрдна выслухоўваеш усе нашы просьбы.Радуйся,што горкі кубак цяжкіх выпрабаваньняў прыняла;радуйся,што сваім Спачуваньнем і нам Крыж выпрабаваньняў несьці дапамагаеш.Радуйся,што на зямной юдалі скрухі безсумненная наша Надзея ды Ўцеха;радуйся ,у гэтым вяку верных Радасьць ды Абаронца.Радуйся,што страхам сьмерці ды суду Божага сьпячае сумленьне абуджаеш.;радуйся ,тых,што знаходзяцца ў грахах да выратавальнага пакаяньня прыводзіш.Радуйся,што з рову пагібельнага зьнявераньня выводзіш;радуйся,што ў двары вечнага супакою тых,што працуюць узводзіш.Радуйся,Ласкі Поўная ,што заўжды за нас Хрысту молішся .

Кандак3. Магутнаьцю Божай ,што праз сьвятыя іконы Твае зьяўляеш ,вызваляць ад грахоў ды збаўляць ад нядугаў не перастаеш,Усеміласэрдная Ўладарка,так і тут ва ўкраінскім Ахтырскім краю нашым вялікія цуды прыкметным зьяўленьнем багата вылечваючай іконы Тваёй паказала,што і мы ўшаноўваючы ,усклікаем да Хрыста Бога:Алілуя.

Ікас 3.Маючы Матчыну апеку за людзей ,якія выкуплены часной Крывёй Сына Твайго,Прасьвятая Дзева,Тваю ікону даброты ў траве ,зьяючую незямным сьвятлом ,зьвіла і шмат цудамі праславіла яе,каб мы шанавалі пахвальнымі сьпевамі ды ўсклікалі да Цябе:Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас молішся Хрысту.

Кандак 4.Маючы прышэсьця сумот на зямлю нашу,якога не змагло затушыць полымя веры,заступніцтва Твайго Прачыстая Богамаці чакаем і на ікону Тваю сьвятую з чулым сэрцам спаглядаем ,у смутку паціху ,а ў нядужасьці выздараўленьне атрымоўваем ,а атрымаўшы,сьпяваем:Алілуя.

Ікас 4.Дзіўныя рэчы бачым ,калі амываючы сьвяты лік Твой сьвятой вадой,што на іконе адлюстраваны,ад Цябе,як ад Сілаамскай купелі хворыя атрымоўваюць выздараўленьне,калі надзею і веру на Цябе ўскладаюць,таму і сьпяваем Табе :Радуйся,Маці Госпада нашага ,Гасподзь заўжды з Табою.Радуйся Нябёсаў Слава і зямлі Абаронца;радуйся роду хрысьціянскага ўсечаснае Ўзьвялічваньне. Радуйся,што любіш ціхмяных сэрцам;радуйся ,што абдорваеш убогіх духам.Радуйся,што выбраных сваіх наведваеш;радуйся ,што волю Сваю ім ў прывідах адчыняеш.,Радуйся, што сьветласьцю іконы Тваёй цемру грахоў разганяеш;радуйся ,што сілай шматлікіх цудаў да прававер,я зьвяртаеш.Радуйся,што верным да выратаваньня дарогу паказваеш;Тым,што каюцца ўцеху ды надзею падаеш.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак5.Як зорку,што да Бога прыводзіць,ікону Тваю ,Нявеста Прасьвятая,як азораны Сьветач,паставілі яе,каб мы змагліў сьвяты храм да яе прыходзіць,радуючыся і сьпяваючы Богу:Алілуя. Ікас 5.Зьявілася Ты,Прачыстая,у выглядзе Нявесты Найпрыгажэйшайі наказала ваду ад мыцьця іконы Тваёй хворым ужываць ,таму пазналі Мы Цябе Праслаўленую Дзеву ды Выздараўляльніцу Ласкавую,што Тваёй вадой Ты хворых вылечваеш,таму з чулым сэрцам сьпяваем Табе:Радуйся,тым,што нядугамі пакутваюць,Выздараўленьне ласкавае;радуйся,што хваробы невылячальныя лечыш хутка і дасканала.Радуйся,адным дотыкам да іконы Тваёй здароўе хворым падаеш;радуйся,што вадою ды алеем,ад яе асьвечаных,з цяжкіх хваробаў падымаеш.Радуйся,што перад Сынам Тваім і Богам нашым . Найсьмялейшая Заступніца;радуйся,што гнеў Яго справядлівы на міласьць зьмяняеш.Радуйся,што засмучоных Ласкавая Ўцеха.Радуйся,Радасьць наша Прасьвятая;радуйся,Уцеха наша невымоўная.Радуйся,патрабуючым міласэрднасьці Дапаможніца.;радуйся,роду хрысьціянскага пільная Апякунка.Радуйся, Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак6.Прапаведнікам цудаў ад іконы Тваёй зьяўленых ёсьць род хрысьціянскі,калі аздараўляльны Твой вобраз,Уладарка,быў перанесены ў храм Божы і пастаўлены ,каб усе яго бачылі ,як заруку ласкавага да людзей блаваленьне,яго шануючы і зь ім ,як з бязцэнным скарбам радуемся і сьпяваем Дарападацелю Хрысту:Алілуя.

Ікас 6.Сьвятлом розных цудаў праславіла Ты,Богамаці,сваю ікону,прывядзі і нас да райскай цішы,бо шануем Цябе і з вераю і любоўю сьпяваем Табе:Радуйся,што падзьвіжнікаў веры набажнасьці ў двары Айца Нябёснага прыводзіш;радуйся,што надзеяй даброт вечных нястачу кароткатэрміновых дапаўняеш.Радуйся,сьлязьмі жалю ды смутку нечысьціню грахоўную амываеш;радуйся,што патураньнем зямной скрухі шлях да райскіх усалод адчыняеш.Радуйся,што ціхмяных духам у надзеі на Цябе,зацьверджваеш;радуйся,што гнаным за праўду Царства Нябёснае рыхтуеш.Радуйся,што іконаю Тваёй Сьвятой праслаўна цудатворыш;радуйся,што дзіўнымі знаменьнямі ёю зьдзяйсьняеш.Радуйся,Служыцелька Царквы Хрыстовай ласкавая Дамамога;радуйся,іерэяў набажных богамудрая Настаўніца.Радуйся,веры праўдзівай сьцьвярджэньне;радуйся,роду хрысьціянскага паднясеньне.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас молішся Хрысту.

Кандак7.Бажаючы Богамаці,лепш праславіць Тваю сьвятую ікону ды багата міласьці Тваёй паслаць;выканала Ты мальбу адной жанчыны за дачок ,якую яна перад іконай Тваёй узнясла,Ты дзіўна пачула яе ды загадала ў сьне царыцы Лізавеце выхаваць асірацеўшых дзяўчат ,каб яны да канца дзён сваіх памяталі пра міласьць Тваю ,Таму Ўсявышняму Айцу сірот з удзячнасьцю сьпяваем:Алілуя.

Ікас7.Дзіўныя наказы Твае выконваючы,царыца выхоўвала дзьвюх дзяўчатак і сама на пакланаеньне да да цудатворнага вобраза прыйсьці захацела і наказала пабудаваць царкву,таму Багародзіцы пабожна сьпяваем:Радуйся,сіротаў Выхавацелька;радуйся ,юных ды бездапаможных дзеў добрасэрдная Дабрадзейка .Радуйся,што Матчынай любоўю Тваею верных усялякага веку абыймаеш.Радуйся,што з праведнымі дзіўна малітвы выконваеш.Радуйся,Дзяржавы наша ласкавае сьцьверджаньне;радуйся,Царквы Сьвятой усяленскай Найпрыгажэйшая Краса.Радуйся,Царыца Нябёсная,што ад зямных царыц прыймаеш пакланеньне;радуйся,што найпрыгажэйшы храм як прыймаемую ахвяру Табе прынесеную,блаславіла.Радуйся,што ў ім міласьціва малітвы верных прыймаешама;радуйся,што ў зямным храме невымоўную прыгажосьць храма Нябёснага нам паказуеш;радуйся,што малітвы зямлянаў з малітвамі анёльскімі яднаеш.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак8.Вандроўнікі і чужынцы мы на гэтай зямлі ,якая напоўнена смуткам ды хваробамі,маной сьвету гэтага і паклёпамі духа злосьці ,што нас выпрабоўваюць,у цябе ,Маці Божая,невычэрпнае жарало дароў ласкі знаходзім і Нябёснай Айчыны дасягнуць спадзяёмся,узываючы нашаму Збавіцелю Хрысту Госпаду:Алілуя.

Ікас8.Тваё блаславеннае Імя,Багародзіца,увесь сьвет славіць ды пабожна шануе Твайго ліку выяўленьне,ім жа дзіўныя цуды ва ўсьвеце ствараеш.Тым жа і мы цудадзейную ікону Тваю ,Богамаці ,як сонца,што прменьнямі цудаў зьзяе,бачым і з удзячнасьцю Табе ўсклікаем.:Радуйся,што ад усходу да захаду імя Тваё улагожваем;радуйся,што ўсе народы пабожна Цябе велічаюць.Радуйся,што прававерную Бацькаўшчыну больш іншых краін палюбіла;радуйся,што цудатворнымі іконамі Тваімі ўзбагаціла.Радуйся,што зьзяньнем Цудаў Тваіх ,мароку ерэсяў ды схізмы праганяеш;радуйся,што вялікімі міласьцямі Тваімі няверных да веры прыводзіш;радуйся,што прыхільнікам веры турботная Настаўніца"радуйся,тым,што адпалі ад веры,грозная выкрывацельніца.Радуйся.тых,што шукаюць прасьвячэньня сьвятлом Хрыстовага богапазнаньня Ты прасьвятляеш.Радуйся,тых,хтозьняважаюць праўдзівую веру ў бездань душэўнага марэньня ўводзіш.Радуйся,тых,што на Цябе надзею маюць Ты ніколі не пакідаеш;радуйся,што мленьні верных Ты заўсёды выконваеш.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак9.Усе анёльскія хоры служаць Табе ,Уладарка Сьвету,бачаць Цябе ўзвялічаную ў Нябйсным Сіоне,шануюць з любоўю з незямнымі хвальбамі,Адзінаму Богаві нашаму,што Цябе праславіў,сьпяваем:Алілуя.

Ікас9.Увесь людскі род не можа ані зразумець,ані праславіць веліч Твой ,Маці Госпада,сілаў нябёсных,ані анёльскія хоры не могуць ушанаваць годнай хвальбой,за Таямніцтва зьяўленае Богампраз Цябе,Бязгрэшная Багародзіца.Ды песьні,падобныя да дзцячага ляманту ,але ўсё ж ,як дзеці Табе сьпяваем:Радуйся,Нябёсная,што зямлю і Неба яднаеш;радуйся посуд золата найвялікшым падарункам перапоўненая.Радуйся,што праз Цябе Сын Божы ў цела зямное ўцелавіўся;радуйся,што роду людзкому Хрыста Збавіцеля нарадзіла.Радуйся,што Імем Маці Божай узьвялічана; радуйся,што вышэй Нябёсаў узнесена.Радуйся,што перад Табою сілы пекла ды цемры жахаюцца і ,як дым развейваюцца;радуйся,што перад Табою сьветлыя хоры нябёсных сілаў безперапынна ўзгалошваюць.Радуйся,сьвятых цэркваў наша добрае ўзвышаньне.Радуйся,манастыроў нашых Апека і Абаронца.Радуйся ,хрысьціянскіх прыстанкаў добрае зьберажэньне;радуйся,усяго сьвету асьвечаньне.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак10.Ратуючы ўсіх верных малітвеньнікаў ад пастак і падступаў д,ябальскіх абараняеш.Таму ж мы сьпяваючы,славім Сына Твайго за Цябе:Алілуя.

Ікас 10.Абаронца ты дзевам,Прабаслаўлёныя Дзева Марыя,ды ўсім верным ад ворагаў бачымых і небачымых Абаронца і Пакроў.Нават сёньня не перастаеш падаваць праз Твой сьвяты вобраз вялікія міласьці ,таму ўзываем да Цябе:Радуйся,што двары нашы іконай Тваёй бласлаўляеш;радуйся,што лугі ,сады ды вінаграднікі дотыкам яе асьвячаеш;радуйся,што гарады ды вёскі нашы ад сьмяротных грахоў зьберагаеш.;радуйся,што ў час ліха нам дапамагаеш;радуйся,што Тваёй Матчынай малітвай гнеў Божы на міласьць зьмяняеш;радуйся,што Тваім заступніцтвам ад залужанай кары за грахівызваляеш.Радуйся.што ад гэтага зямнога жыцьця адыходзяць, Міласьцівае Захваньне;радуйся,што ў срашны час сьмерці ўсім прававерным Няўтомная Дапамога;радуйся,Ключ да Царства Хрыстова;радуйся,дзьверы да раю.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак11.З невымоўнай удзячнасьцю апяваем Цябе ,Прачыстая Ўладарка,бо Ты даравала нам багата вылечваючы вобраз,што ў вялікім смутку і сьлязох стаіш перад Хрысто Сынам Тваім.Просім Цябе ,Дзева,наша сэрца ў беззаконьнях акамянелае зьмягчы ,падаўшы нам сьлёзы скрухі каяньня ,каб усялякіх брыдотаў ачысьціліся ды змаглі сьпяваць Цару Славы,хрысту Богу :Алілуя.

Ікас11.Ты сьветласейная лампада,што напоўнена алейнай міласьцю ,зьявілася Царкве Хрыстовай ,Уладарка,усе канцы зямлі сьвятлом праўдзівага богапазнаньня прасьвятляеш і да блажэнства вечнага прыводзіш тых,што сьпявюць Табе:Радуйся ,ш,то мудрагелістых ворагаў Царквы Хрыстовай сароміш;радуйся,што істыну дагматаў Царквы ўсяленскай цудамі сваімі зьберагаеш;радуйся ,адпаўшых ад шляху Праўдзівага выратаваньня,Указ;радуйся,і тых,што ў цяжкіх грахах,хуткая Дапаможніца да каяньня і выпраўленьня.Радуйся,што ў сэрцы заскаруглых грэшнікаў сьветлы прамень надзеі на ласку Бога моц падаеш;радуйся,,тым,што ў роспачы Вялікая Надзея.Радуйся,добравесьнікам вучэньня Хрыстова пастовая дапамога ;радуйся,прапаведнікам Царства Божага Апора.радуйся,што малітвы верных да Прэстолу Божага ўзносіш;радуйся ,што і сама перад Сынам Тваім і Богам за ўвесь сьвет заступаешся.радуйся ,што ўсяго сьвету краса Невымоўная;радуйся,міласьці да Ласкі бяздоннае жарало.

Кандак12.Як паруку ласкаў правялікіх,Ты даравала нам Твой вылечваючый вобраз,мы да яго прыходзім ды дбайна молімся Табе,прымі ,Ласкавая Пані ,нашы малітвы ды ад нашых напасьцяў і бедаў вызвалі,даруй нам заступніцтва і абарону ,напраў ступні нашы да выкананьня запаветаў Хрыстовых,каб у вечнасьці безперапынна сьпявалі мы:Алілуя.

Ікас 12.Апяваючы Твае цуды ,Божая Маці,Прачыстая,прапаведуем Тваю міласьць да роду хрысьціянскага,бо шмат разоў зьяўлены дзіўныя знаменьні Твайго міласэрддзя ад вылечваючага Твайго вобразу ,што разуменьнем нашым зразумець немагчыма,а толькі вераю спагсьцігаюцца,таму верныя сьпяваем Табе:Радуйся.бо ікону тваю на асьвечаньне і радасьць даруеш нам;радуйся ,што міласьць міласьць вялікую ўсім людзям зьяўляеш.Радуйся,невычэрпнае мора дапамогі вялізнае;радуйся ,што сьвет Бязгрэшным Зачацьцем Тваім ад рабства граха пазбавіла;радуйся,што блаславіла наш край зьяўленьнем іконы Тваёй;радуйся,што заўжды вучыш нас пакланяцца Хрысту;радуйся,што заахвочваеш маліцца перад Укрыжываньнем.Радуйся ,што да роздуму над страсьцямі сына Твайго нас запрашаеш;радуйся,што ўсім верным дзьверы міласэрддзя Божага адчыняеш;радуйся,што Судзьдзю Божага за нас просіш;радуйся,што праз Цябе

верныя Царства Нябёснае ў спадчыну атрымаюць.Радуйся,Ласкі Поўная,што заўжды за нас Хрысту молішся.

Кандак 13.О,Усепетая Маці,што Найсалодшага сына нарадзіла і выратавальнымі пакутамі яму спачувала,прымі і міласьціва наша маленькае маленьне перад іконай вылечваючай і цудатворнай ,што за любоў да Цябе прыносім і просім усялюдным Тваім заступніцтвам вызвалі нас ад розных напасьцяў і мучэньняў,каб мы спадобіліся ў гэтым жыцьці і ў вечнасьці ўсклікаць Збавіцелю Богу:Алілуя.

Гэты кандак чытаецца тройчы потым 1-ы ікас і кандак 1-ы.
Категория: Мои статьи | Добавил: Sxima (22.05.2012)
Просмотров: 1149 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Форма входа

Категории раздела

Мои статьи [408]

Поиск

Наш опрос

Кого я больше всего люблю
Всего ответов: 1023

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0